У нядзелю, 1 сакавіка, у мінскай ратушы адбудзецца лекцыя краязнаўцы Паўла Растоўцава "Да трамвая: транспарт старога Мінска".
Традыцыйна напярэдадні 3 сакавіка – першай летапіснай згадкі пра Мінск у “Аповесці мінулых гадоў” – Музей гісторыі горада Мінска запрашае ў залу пад купалам гарадской ратушы ўзгадаць пра падзеі 1067 года і бітву на Нямізе.
У гэтым годзе прапануюць вашай увазе лекцыю, прысвечаную гарадскому грамадскаму пасажырскаму транспарту.
Краязнаўца Павел Растоўцаў, выкарыстоўваючы карты і планы, фатаграфіі і чарцяжы, дакументы і друкаваныя выданні, аднавіў карціну руху людзей і транспарту на мінскіх вуліцах канца XIX - пачатку ХХ стст.
Дзякуючы яго карпатлівай працы, таленту апавядальніка і дарэчнаму прымяненню штучнага інтэлекту наведвальнікі адчуюць сябе пасажырамі мінскай конкі і трамвая.
Знаўцам гісторыі Мінска адкрыюцца новыя факты аб праектах будаўніцтва трамвая і спадарожнай інфраструктуры ў горадзе, лектар пазнаёміць слухачоў нават з тымі планамі, якія так і засталіся на паперы.
Квіткі - 7 рублёў поўны, 5 рублёў студэнцкі, 3 рублі школьны.