Раскіданыя гнёзды даваеннага Мінску

17.10.2017 19:00 - 19:00 Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх) Уваход вольны

Прайшло 80 год, з той пары, на якую прыйшлося пік рэпрэсій, з тых крывавых падзей, сведкі якіх знайшлі свой спачын у Курапатах. Некаторыя засталіся жывыя і былі адпраўленыя ў лагера, але гэтыя падзеі назаўжды падзялілі лёсы сямей на “да” і “пасля”.
на чарговай сустрэчы мы ўзгадаем чорныя фарбы жыцця даваеннага Менску.
Гісторык і архівіст Зміцер Дрозд, у сям’і якога было рэпрэсавана мінімум 34 чалавекі, падзеліцца з намі сваёй гісторыяй, гісторыяй таго Менску і яго ваколіц. Распавядзе як шукаў, як дамагаўся рэабілітацыі памяці.
Павел Каралёў, Старшы навуковы супрацоунiк Дзяржаунага лiтаратурнага музея Янкi Купалы, адзiн з куратарау выставачнага праекта Страчаныя аблiччы, паведаміць аб гэтым незвычайным праекце, як ён ствараўся, дзе шукалі, навошта і чаму варта так важна сёння знаходзіць гэтыя “страчаныя абліччы”.
А ў завяршэнні, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель распавядзе пра рэпрэсаваных дзеячоў культуры Беларусі і адлюстраванні іх лёсаў у мастацтве.
Прыходзьце! Чакаем вас!
Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Дзень Гомеля ў Варшаве

12.09.2026 (16:00 - 23:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ