Расстраляная літаратура: вечар памяці

30.10.2017 18:30 - 21:00 Галерэя TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57) Бясплатнае

30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору. У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. “Міхалова”). Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі, якія працягваліся з 1920-х да смерці Сталіна ў 1953-м, у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.

Удзел у вечарыне бяруць: Радзім Гарэцкі, Марат Гаравы, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Марына Шыбко.

Музычная частка: бард Таццяна Грыневіч

Месца: Галерэя TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. “Міхалова”).

Час: 18:30


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Майстар-класы ў Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ