Зробім Горадню культурнай сталіцай разам!

12.12.2013 18:30 - 20:00 кафэ “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшкі, 25) Бясплатнае

Размова ў гарадзенскай культурнай супольнасці

 Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 12 снежня гарадзенскую культурную супольнасць шчыра паразмаўляць пра магчымасці і выклікі, што дае статус культурнай сталіцы для роднага горада.

У сустрэчы возьмуць удзел прадзюсар, арт-дырэктар Віталь Броўка з Віцебска, культурніцкі мэнэджар, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі” Юры Стукалаў з Магілёва, а таксама прафесійныя мэнэджары культурніцкіх праектаў, прадстаўнікі ўстановаў культуры Горадні.

Тэма гаворкі мае і  перадгісторыю, і нацыянальны маштаб. З 2010 года ў Беларусі з’явілася традыцыя вызначаюць культурныя сталіцы. У наступным годзе (пасля Полацка, Гомеля, Нясвіжа і Магілёва) такі статус будзе мець Горадня.

Грамадска-культурную акцыю распачало Міністэрства культуры, а на месцах яе рэалізуюць абласныя выканаўчыя камітэты. Актывiзацыя творчай ініцыятывы, прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў, стварэнне ўмоваў для іх сацыяльна-эканамічнага развіцця праз сферу культуры – такія мэты акцыі «Культурная сталіца Беларусі» прапісаныя ў адпаведным Палажэнні Мінкульта.

Якую карысць могуць прынесці грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і творчыя аб’яднанні, каб Горадня была ў наступным годзе культурнай сталіцай не намінальна, а рэальна? Ці зможа высокі іміджавы статус горада аб’яднаць тых, хто стварае культуру прафесійна і на грамадскіх пачатках?

Ці знойдзецца ў плане мерапрыемстваў у рамках акцыі “Горадня – культурная сталіца Беларусі ў 2014 годзе” месца для сумесных дзеянняў творцаў, культурных мэнаджараў і чыноўнікаў?

Гэтыя ды іншыя пытанні, адказы на якія могуць узбагаціць культурніцкі фон будучай культурнай сталіцы, будуць абмеркаваныя падчас гутаркі ў чацвер.

Такое абмеркаванне ў Магілёве ў мінулым годзе дало багаты плён і ўзбагаціла культурніцкае жыццё горада. І каб Горадня не ўпусціла свой шанец, запрашаем усіх неабыякавых: і адмыслоўцаў, і аматараў.

 

Сустрэча адбудзецца 12 снежня 2013 г.

Горадня, кавярня “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшкі, 25).

Пачатак у 18.30.

 

Даведкі:

(029) 106-85-94, Хрысціна Марчук, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Гарадзенскім рэгіёне.


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ