Re1ikt прэзентуе новыя песні

19.06.2017 20:00 - 20:00 Doodah King (вул. Берсана, 14) 10 рублёў

Мінскі фолк-рок гурт Re1ikt зайграе для слухачоў новы музычны матэрыял. Яго прэм’ера адбудзецца на канцэрце ў клубе Doodah King 19 чэрвеня.

Музыкі плануюць прадставіць публіцы новую кампазіцыю, напісаную паводле твора Міхася Зарэцкага “Паэма пра чорныя вочы”. Яна была створана адмыслова для праекта “(Не)расстраляная паэзія”, прысвечанага памяці рэпрэсаваных беларускіх літаратараў. Апроч Re1ikt у праекце прымаюць удзел Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Cвета Бень, гурты Vuraj, Akute ды іншыя вядомыя беларускія музыкі. Акурат зараз на платформе “Талака” адбываецца краўдфандынгавая кампанія з мэтай сабраць сродкі, каб песні на творы рэпрэсаваных у 30-я гады 20 стагоддзя выбітных беларускіх паэтаў змаглі быць выдадзеныя і прэзентаваныя нажыва.

Амаль год таму Re1ikt выпусціў альбом “Kufar”, цяпер музыкі рыхтуюцца да запісу новай кружэлкі, якая зноў абяцае стаць канцэптуальнай.

Таксама на канцэрце ў Doodah King будуць выкананыя найбольш незвычайныя, эксперыментальныя кампазіцыі гурта з альбомаў “Liekavyja Travy” і “Reki prabili liod”. Падтрымаюць Re1ikt мінскі progressive rock калетыў Borealis і жаночая industrial група Sameli.

Апроч гэтага бліжэйшым часам Re1ikt выступіць на шэрагу фестываляў. 24 чэрвеня – на юбілейным “Купальскім Коле”, што пройдзе на тэрыторыі Дукорскага маёнтка, 2 ліпеня – на “Магутным Фэсце” на пляжы Браслава, 14 ліпеня – ў Гродэку на “Басовішчы” ў Польшчы.

 


Вам можа быць цікава

Канцэрт беларускіх музыкаў у Стыла

18.07.2026 22:00 - 19.07.2026 01:00 Piazza Matteotti

Майстар-клас «Беларускія матывы ў лінагравюры» ва Уроцлаве

20.07.2026 16:30 - 24.07.2026 19:00 Otwarte pracownie plastyczne im. E. Gepperta (Ruska 46c)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

25.07.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ