Re1ikt зайграе бясплатны канцэрт у цэнтры Мінска

08.06.2019 21:00 - 22:00 Ратуша (плошча Свабоды, 2) Уваход вольны

Гурт Re1ikt выступіць з вялікай сольнай праграмай ля Ратушы 8 чэрвеня. Музыкі выканаюць свае найлепшыя песні са старых альбомаў, а таксама прэзентуюць новыя кампазіцыі з кружэлкі, запіс якой адбываецца акурат цяпер. Імпрэза адбудзецца ў рамках праекта “Пешаходка”. Гурт Re1ikt спалучае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калектыў выкарыстоўвае рэдкія духавыя і перкусійныя інструменты, а таксама незвычайныя гітарныя эфекты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.

Што: Вялікі канцэрт Re1ikt
Дзе: Ратуша (плошча Свабоды, 2)
Калі: 8 чэрвеня, 21.00
Уваход на імпрэзу вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ