Рэчыца. Metal Crowd fest-2015

16.08.2015 - 17.08.2015 11:30 - 23:30 Спартыўны комплекс "НАДЗЕЯ" (Светлагорская Шаша, 1 (у раёне ляснога масіву)) Бясплатнае

Найбуйнейшы Міжнародны фестываль экстрэмальнай музыкі, які штогод збірае больш за сорак гуртоў з розных краін свету, 16-17 жніўня пройдзе ў Рэчыцы.

Канцэртныя пляцоўкі размешчаны практычна на выездзе з горада: Спартыўны комплекс “НАДЗЕЯ”, Светлагорская Шаша, 1 (у раёне ляснога масіву).

Ва ўсіх наведвальнікаў фестывалю будзе шанец сустрэцца з любімымі групамі, ўзяць у іх аўтограф і сфатаграфавацца. На тэрыторыі спарткомплексу будзе арганізавана вынасны гандаль прадуктамі харчавання, кандытарскімі вырабамі, ахаладжальнымі напоямі.

– 15 (субота) жніўня. Уваход на тэрыторыю спарткомплексу ў 11:30, пачатак выступу гуртоў з 12:00 да 24:00
– 16 (нядзеля) жніўня. Уваход на тэрыторыю спарткомплексу ў 11:30, пачатак выступу гуртоў з 12:00 да 24:00

Сёлета ў фэсце возьмуць удзел гурты: Die Apokalyptischen Reiter (Германія),Тролль Гнет Ель (Расія), TT-34 (Беларусь), Trubetskoy (Беларусь), Digimortal (Расія), Дай дарогу! (Беларусь), Voltumna (Італія), Mojra (Польшча), Schizogen (Украіна), Berserker (Літва) і інш.

Кошт квітка на два дні: з першага па 50-ы білет – 330 тыс. бел. руб, з 51 па 150. – 360 тыс. бел. руб, з 151 па 250 -. 390 тыс. бел. руб. Астатнія ў папярэднім продажы – 430 тыс. бел. руб. У дзень канцэрта кошт квітка на два дні – 450 тыс. бел. руб. Аднадзённыя білеты – ад 280 да 350 тыс. бел. руб.

Афіцыйны сайт фестывалю: metalcrowd.by


Вам можа быць цікава

Фестываль духоўнай музыкі «У гонар Святой Цэцыліі» у Мінску

01.10.2025 19:30 - 28.10.2025 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Выстава "Плынь часу" ў Мінску

01.10.2025 19:30 - 28.10.2025 21:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20)

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Канцэрт Сержука Чарняка ў Вільні

21.10.2025 (19:00 - 22:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ