Рэгіянальны гістарычны фестываль «Mir-фэст», прысвечаны году гістарычнай памяці

27.08.2022 11:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

Рэгіянальны гістарычны фестываль «Mir-фэст», прысвечаны году гістарычнай памяці.


Дата: 27 жніўня

Месца: г.п. Мір Карэліцкага раёна


Пляцоўка «Рэха даўніны» каля Мірскага замка – цэнтральнае месца фестываля. У рамках фестываля тры волаты зямлі мірскай, Радзівілы – Сіротка, Рыбанька і Пане Каханку, здзейсняць вялікае гістарычнае свята «Рэха даўніны», дзе сустрэнуцца знакамітыя уладары беларускіх фартэцый. 

Выстаўка «Гісторыя карэліцкіх шпаляроў». Майстар-клас габеленшчыцы Ніны Пілюзінай ці Барысаўскага камбіната дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза мастакоў, якія ўзнавілі адзін з габеленаў Карэліцкай мануфактуры.

Пляцоўка «Мікалаеўскі кірмаш». Пляцоўка кірмашу будзе не толькі месцам, дзе адбудзецца выстаўка рамеснікаў (керамістаў, ганчароў, кузняцоў, мылавараў, шкурнікаў і другіх народных майстроў), купля-продаж тавару, але і падзеяй, дзе просты народ будзе мець магчымасць «адвесці душу» ў розных забавах, танцах, выступленнях артыстаў. 

Пляцоўка для дзяцей і моладзі «Горад пяці вуліц». На дадзенай пляцоўцы будзе працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку, атракцыёны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ