Рок-фолк-опера Чарадзей

27.10.2018 19:00 - 19:00 Маладзёжны Тэатр Эстрады (вул. Маскоўская 18а) ад 10 рублёў
27 кастрычніка
Маладзёжны тэатр эстрады
(вул. Маскоўская,18а)
19.00
Рок-фолк-опера Чарадзей
Квіткі ад 10р. да 25р.
Даведкі:
44 5517706
29 8517706

Сучасная беларуская дзяўчына Кася трапляе ў ранняе сярэднявечча і дапамагае легендарнаму князю Усяславу Чарадзею вызваліцца з кіеўскага палону. І цяпер ужо ён, Чарадзей, суправаджае сваю новую сяброўку ў сучасную Беларусь. Чарадзей тут, сярод нас. Немагчыма? Яшчэ як магчыма. Гэта ж Чарадзей. А значыць – магчыма ўсё.

Гэта кароткі змест мюзікла “Чарадзей”, лібрэта, тэксты і музыку да якога напісаў Раман Арлоў.
“Беларусі вельмі патрэбен праект, у якім бы, пры дапамозе сучаснага тэатра і сучаснай музыкі, была б “заміксавана” гісторыя нашай краіны, прынамсі, нейкая вельмі знакавая яе частка. Гэта вельмі добра дзеля прэзентацыі і замежцам, і дзеля таго, каб звярнуць увагу сучаснай моладзі на беларускую гісторыю з яе супергероямі, адным з самых першых і знакамітых, безумоўна, з яўляецца Чарадзей. Мы ўжо бачылі замежных гасцей на паказах “Чарадзея” – і гэта павінна стаць трэндам” -упэўнена адзначае стваральнік праекта Раман Арлоў.

Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ