Фестываль "Рок за жыццё" ў Мінску

05.10.2019 17:00 - 18:00 клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)) ад 7 рублёў

З Nizkiz, “Крамай”, “Петлёй пристрастия”, РСП, Re1ikt і Luty Sakavik.

Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, адбудзецца ў чацвёрты раз.

5 кастрычніка ў мінскім клубе Re:Public сыграюць Nizkiz, “Крама”, “Разбітае сэрца пацана”, Re1ikt і Luty Sakavik.

Упершыню канцэрт у межах фестывалю пройдзе і ў Магілёве. 6 кастрычніка на сцэну клуба Cuba выйдуць “Петля пристрастия”, “Разбітае сэрца пацана”, Re1ikt і Luty Sakavik.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

Вядомыя музыкі ва ўсім свеце актыўна выступаюць супраць гэтай антыгуманнай меры. Адпаведны зварот да беларусаў у 2010 годзе запісаў Стынг, у 2014-м у праекце “Апошні золак” паўдзельнічалі Ганна Хітрык, Алесь Дзянісаў, Лявон Вольскі, Віктар Рудэнка, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў і Анастасія Шпакоўская. Фестываль “Рок за жыццё” раней праводзіўся ў Брэсце, Віцебску і Мінску.

“Хоць пакаранне і павінна быць незваротным, сувымерным здзейсненаму злачынству і справядлівым, смяротнае пакаранне не лепшы спосаб, — мяркуе Зміцер Халяўкін з гурта Nizkiz. — Заўсёды ёсць рызыка памылкі, існуе мноства прыкладаў. Таксама патрэбныя людзі, якія будуць выконваць прысуды, а значыць, яны таксама будуць забойцамі. Смяротнае пакаранне — гэта забойства, толькі ўзаконенае. А жорсткасць заўсёды будзе спараджаць жорсткасць”.

“Я супраць смяротнага пакарання, таму што потым ужо нічога не выправіць”, — лаканічна выказваецца фронтмен “Пятлі” Ілля Чарапко-Самахвалаў.

Фестываль "Рок за жыццё" Мінск

NIZKIZ, КРАМА, RE1iKT РСП, LUTY SAKAVIK

5 кастрычніка, Мінск, клуб Re:Public, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)

Дзверы: 17.00

Пачатак: 18.00

Квіткі: ад 7 рублёў

Даведка: +375291212296

Магілёў

ПЕТЛЯ ПРИСТРАСТИЯ, РСП, RE1iKT, LUTY SAKAVIK

6 кастрычніка, Магілёў, клуб Cuba (вул. Першамайская, 29)

Пачатак: 17.00

Квіткі: ад 7 руб.

Даведка: +375291212296


Вам можа быць цікава

Багач святкуюць у Дукоры

20.09.2025 (13:00 - 18:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 1)

Чытка п’есы «Інсула» ў Лондане

23.09.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ