Анлайн-дыскусія: «Роля інтэлектуалаў у працэсах грамадскай трансфармацыі ў Беларусі»

26.06.2023 15:00 - 16:30 (zoom) Бясплатнае

26 чэрвеня Форум гістарычных даследаванняў Беларусі запрашае на анлайн-дыскусію на тэму «Роля інтэлектуалаў у працэсах грамадскай трансфармацыі ў Беларусі». 


Дата: 26 чэрвеня

Час: 15:00 – 16:30 (па мінскім часе) 

Месца: zoom

Разам з Таццянай Астроўскай, Андрэем Вазьянавым, Аленай Гапавай і Сайманам Льюісам будуць абмеркаваныя наступныя пытанні: 

 • Якую ролю адыгралі традыцыйныя інтэлектуальныя асяродкі (інтэлігенцыя) у крызісе аўтарытарнай легітымнасці? 

 • Які ўнёсак у падзеі 2020 года зрабіў беларускі дэмакратычны рух («старая апазіцыя»), які існаваў у 1989–2020 гадах? 

 • Як традыцыйныя паняцці і каштоўнасці інтэлігенцыі суадносяцца з іншымі ідэнтычнасцямі пратэсту: рабочым рухам, феміністычным рухам, новым сярэднім класам? 

 • І як ідэалагічны і палітычны ландшафт Беларусі трансфармаваўся пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе? 

Уступнае слова: Габрыэле Фрайтаг Мадэрацыя: Антон Лявіцкі.

Дыскусія адбудзецца на беларускай і англійскай мовах з сінхронным перакладам. 

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ