RovarFest-2023 у Гродне

06.05.2023 11:30 - 15:00 (пл. Савецкая) Бясплатнае

Падрыхтуйцеся: у суботу, 6 траўня, у Гродне будзе шмат ровараў, бо тут чакаецца велапрабег RovarFest.



Дата: 6 траўня

Час: 11.30

Месца старту: пл. Савецкая


Вось якая праграма:

11:30 — збор удзельнікаў на Савецкай плошчы;

12:00 — старт велапрабегу;

12:45-13:00 — прыбыццё ў маёнтак «Каробчыцы», дзе вас будуць чакаць пачастункі ад Гродзенскага мясакамбіната, спартыўныя конкурсы, прызы і падарункі, паездкі на конях, дыліжансе і многае іншае;

13:00-14:00 — конкурсы;

14:00 — падвядзенне вынікаў конкурсаў.


Велапрабег пройдзе па плошчы Савецкай — вуліцы Маставой — Старым мосце — вуліцы Гарнавых — вуліцы Суворава — М6/П5 (па шашы міма катэджнага пасёлка Каробчыцы) і скончыцца ля брамы маёнтка «Каробчыцы».

Працягласць маршруту — каля 20 кіламетраў.

Дзецям да 14 гадоў можна ўдзельнічаць толькі разам з дарослымі.

Уваход у маёнтак «Каробчыцы» бясплатны для ўсіх наведвальнікаў.


Удзел бясплатны. Расчахляйце ровары!




Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

"Крамбамбуля" ў Варшаве

25.03.2026 (19:00 - 20:30) Niebo (Nowy Świat 21C)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ