Роварная экскурсія “Мінск.Лепшае”

30.04.2015 08:00 - 17:00 ------------ Бясплатнае

Na cześć Konstytucji 3-go Maja
wycieczka rowerowa
“Mińsk.Najlepsze”
udział bezpłatny

У гонар Канстытуцыі 3-га траўня
роварная экскурсія
“Мінск.Лепшае”
удзел бясплатны

rezerwacja mejsca w grupie/ браніраванне месца ў групе:
+375297040018
fb, vk – Mienski vielaspacyr
www.mienskbiketour.by

“Mińsk.Najlepsze” – jest to wycieczka przekrojowa po najpiękniejszych, najciekawszych, najbardziej wyróżniających się miejscach białoruskiej stolicy. Najbardziej znane zabytki, osoby, legendy podczas jednej trasy.

Канстытуцыя 3-га траўня 1791 г. – слаўная старонка не толькі польскай, але і беларускай гісторыі. Ва ўмовах заняпаду ў той час агульнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай – прынятая Канстытуцыя (адна з першых у свеце!) азначала курс на ўпарадкаванне ўнутрыпалітычнага жыцця ў краіне, дэмакратызацыю грамадства, забеспячэнне правоў і вольнасцяў розных грамадскіх груп. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай Імперыі Канстытуцыя 3-га траўня яшчэ доўгі час заставалася сімвалам свабоды і незалежнасці народаў Беларусі, Польшчы і Літвы. У памяць тых падзей, у памяць часоў, калі наш горад называлі не іначай як Mińsk Litewski, і гучала ў ім пераважна польская мова – “Менскі велашпацыр” запрашае ўсіх ахвотных на 2,5 гадзінную велаэкскурсію па самых прыгожых і знакавых мясцінах беларускай сталіцы. Czekamy na Państwo!


Вам можа быць цікава

Сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі» ў Мінску

16.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Прэзентацыя патранату Amnesty International у Варшаве

19.04.2026 (16:00 - 18:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Лекцыя «Тураўскае балонне» ў Мінску

22.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ