РСП прэзентуе новы альбом у Кіеве

21.01.2022 20:00 - 20:00 кавярня «Squat 17b» (вул. Терещенківська, 17-б, Кіеў) Бясплатнае

21 студзеня «Разбітае сэрца пацана» выступіць у кіеўскім «Squat 17b» з песнямі з новага альбома «Шанс/OFF».



Дата: 21 студзеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: «Squat 17b», вул. Терещенківська, 17-б, Кіеў

Амаль год таму РСП разам з усімі гледачамі былі затрыманыя АМАПам падчас канцэрта. У выніку музыканты і атрымалі 15 сутак арышту.

Падчас адсідкі Дзяніс Тарасенка ўвасобіў свае перажыванні і адчуванні ў васьмі вершаваных тэкстах. Павел Гарадніцкі напісаў да іх музыку. У выніку атрымаліся песні не ва ўласцівай манеры «РСП»: штосьці сярэдняе паміж сінці-попам з дасылкамі да дыска канца 80-х і лёгкай прымешкай шансона.

Гэтыя песні пра бытавыя моманты зняволення, тугу па каханых і блізкіх, доўгачаканыя шпацыры і сонца скрозь краты.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Вечар памяці Святланы Курс у Вільні

19.08.2026 (18:30 - 20:30) касцёл Святога Барталамея (Užupio g. 17а)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ