«Сацыяльная рашотка»: Экскурсія з куратарам па выставе

19.05.2015 18:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

19 траўня (аўторак) ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца экскурсія з куратарам па выставе«Сацыяльная рашотка». Пачатак а 18.00.

«Сацыяльная рашотка» –  гэта групавая выстава, арганізаваная ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыюс» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

Тэма выставы – ўключэнне і выключэнне чалавека з паўсядзённага жыцця.

Сацыяльная рашотка –  гэта шматлікавасць дыскурсаў, гэта імкненне да ахопу ўсёй прасторы жыццядзейнасці чалавека. Тоеснасць паміж бачным і рэальным (рэальным і віртуальным, міфам і побытам) выяўляецца за кошт іх узаемадзеяння.

Групавы праект «Сацыяльная рашотка» разлічаны на тое, каб прадэманстраваць некаторыя агульныя судакрананні грамадскай і прыватнай прастораў, якія валодаюць разнастайнасцю дыскурсаў і функцыямі для іх рэпрэзентацыі.

Удзельнікі: Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Талстоў, Сяргей Кірушчанка, Сяргей Шабохін.

Сацыяльны аналітык праекта: Аляксандр Сарна.

Куратар праекта: Ілона Дзяргач.

 

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1627113364171097/

Партнёрамі праекта з’яўляюцца: kalektar.org, 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Еўропа», ZНЯТА. Тэхнічную падтрымку праекту аказвае кампанія «Samsung».


Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

«Hamanina» ў Познані

28.12.2025 (19:00 - 21:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ