ПАДЗЕЯ ДНЯ: Семінар «Транзіт ад БССР да Рэспублікі Беларусь: час (страчаных) магчымасцей вачыма сведкаў» у Вільні

19.05.2023 18:00 - 20:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

Інстытут «Палітычная сфера» (Вільня) запрашае вас 19 траўня на сустрэчу-семінар «Транзіт ад БССР да Рэспублікі Беларусь: час (страчаных) магчымасцей вачыма сведкаў». З удзелам Ніны Стужынскай і Уладзіслава Наважылава і запрошаных экспертаў. Мадэратар — Аляксей Ластоўскі.


Дата: 19 траўня
Час: 18:00 (час мясцовы)
Месца: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня

Канец 1980-пачатак 1990-х гадоў стаў часам радыкальных зменаў для Беларусі. Адбываўся не толькі распад камуністычнага парадку і савецкага федэратыўнага ўкладу, але істотныя трансфармацыі адбываліся і ў эканамічнай, сацыяльнай, культурнай сферах.

Зараз гэты час беларускія і расійскія ўлады пазначаюць як «ліхі» час, перыяд разбурэнняў, але гэта быў час і фармавання новых інстытутаў, новых магчымасцей.

Якім чынам эпоху транзіта мы можам перадаць праз персанальную прызму, праз голас сведкаў? Якія былі асабістыя стратэгіі пераадолення цяжкасцей пераходу? Як радыкальная змена сацыяльнага ладу паўплывала на статус і магчымасці сацыяльных групаў? Хто выйграў і хто страціў ад транзіту?

І ўрэшце, ці магла тады паўстаць іншая Беларусь, ці не страцілі мы свой шанец?

Сутрэча праводзіцца ў межах праекта Lost in Transition, які ажыццяўляецца арганізацыяй Austausch e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі і фундацыі «Aufarbeitung» (Германія).


Вам можа быць цікава

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Саша Філіпенка ў Кракаве

22.05.2025 (18:30 - 20:00) Gwarek (ul. Władysława Reymonta 17)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ