Шчодры вечар у Азярцы

13.01.2024 14:00 - 15:30 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 6,60 рублі
 
У суботу, 13 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Шчодры вечар.





 Дата: 13 студзеня

Час: з 14:00 да 15:30

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Шчодрык, або Шчодрая куцця — вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік. 

Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе. 

Абрад шчадравання вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.

 То завітвайце шчадраваць!


Вас чакае: 

Выступ гурта «Явар»; 

Паказ ценявога тэатра «Вяртэп»; 

Традыцыйныя калядныя варожбы; 

Зімовыя забавы і гульні; 

Беларускія народныя танцы; 

Майстар-клас па выцінанцы.


Кошт квіткоў: для дарослых — 12,50 рублі; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.





Вам можа быць цікава

Цімафей Яравікоў у Рызе

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Art-Ambar (Alksnāja iela 7)

Майстар-клас па набойцы «Пералётныя птушкі» ў Мінску

18.03.2026 (15:30 - 17:00) галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ