Шэрлак Холмс і мумітролі ў Магілёве

23.03.2016 18:30 - 20:00 грамадскі цэнтр “Кола” (завулак Чкалава 16) Бясплатнае

 

31 сакавіка ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” ў Магілёве адбудзецца прэзентацыя кнігі “Нататкі пра Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла. Адрас: завулак Чкалава 16 (грамадскі цэнтр “Кола”). Пачатак: 18.30.

Перакладчыца гісторыяў пра Шэрлака Холмса Ганна Янкута і менеджар праекта Ігар Крэбс раскажуць пра тое, як суполка перакладчыкаў збірала грошы на выданне з дапамогай краўдфандынгавай кампаніі, прадставяць кнігу, раскажуць пра тое, як навучыць знакамітага брытанскага дэтэктыва размаўляць па-беларуску, і пра тое, чым беларускі Шэрлак Холмс адрозніваецца ад рускамоўных перакладаў і экранізацый. Таксама яны правядуць віктарыну на веданне прыгодаў Шэрлака Холмса на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Перакладчыца Алеся Башарымава раскажа пра інтэрнэт-часопіс “ПрайдзіСвет” (кніга “Нататкі пра Шэрлака Холмса” выйшла ў серыі часопіса), а таксама прэзентуе пераклад новай, яшчэ не надрукаванай аповесці пра мумітроляў “Мемуары мумітаты”. Пераклад “Мемуараў” неўзабаве мусіць выйсці, і гэта будзе яго першая прэзентацыя. Перакладчык Ігар Крэбс прадставіць свой пераклад “Прыгодаў барона Мюнхаўзэна” і зачытае адтуль самыя дасціпныя ўрыўкі.

На вечарыне кожны ахвочы зможа атрымаць копію-факсіміле аўтографа Артура Конана Дойла. Таксама ўсіх прысутных чакаюць падарункі ад арганізатараў Прэміі Цёткі за дзіцячую літаратуру.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

«Triangle» ў Мінску

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ