Аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча ў "Акадэмкнізе"

10.10.2019 17:00 - 18:00 Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.незалежнасці, 72) Уваход вольны

«Акадэмкніга» запрашае на аўтограф-сесію Андрэя Хадановіча з нагоды выхаду новай кнігі «Школа травы».

У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 г. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама - на правах эпіграфаў да кожнага раздзела - пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.

Набыць кнігу Андрэя Хадановіча ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

nn.by



Вам можа быць цікава

Фотавыстава Віталя Ціхамірава «Homo Verus» у Мінску

25.04.2025 18:00 - 17.05.2025 19:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Саша Філіпенка ў Дзюсельдорфе

28.05.2025 (19:00 - 21:00) Stiftung Gerhart-Hauptmann-Haus (Bismarckstraße 90)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ