Шляхецкая спадчына Гомельшчыны

06.03.2014 18:00 - 20:00 грамадскі цэнтр (Палеская, 52) Бясплатнае

6 сакавіка ў грамадска-палітычным цэнтры на Палескай 52 адбудзецца сустрэча з гісторыкам Марыяй Булавінскай.

Марыя распавядзе пра мясціны, гісторыя якіх была звязана з шляхецкай культурай, а таксама пра перспектывы іх дабраўпарадкавання. Распавядзе і аб тым, як можна адшукаць свой радавод.

“Кажуць, што наяўнасць шляхты на тэрыторыі Гомельшчыны ў мінулым – нехарактэрная з’ява. Але гэта стэрэатып. Падчас вандровак часта адкрываюцца цікавыя мясціны, у якіх прасочваюцца яўныя сляды шляхецкай спадчыны. Толькі, на жаль, ад былой шляхецкай раскошы сёння часцей можна назіраць занядбаласць нашага краю: разрабаваныя старыя шляхецкія могілкі, руіны палацаў і сядзіб, на палову знішчаныя паркі і г. д.”

Пачатак сустрэчы: 18.00 (6-га сакавіка)

Месца: Палеская, 52

Уваход вольны


Вам можа быць цікава

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ