Дабрачынны шпацыр «Адрасамі Інбелкульта» ў Мінску

21.03.2022 19:00 - 20:30 (вул. Рэвалюцыйная, 15) Бясплатнае

21 сакавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынны шпацыр «Адрасамі Інбелькульта» з экскурсаводам Таццянай Даўгач.



Дата: 21 сакавіка

Час: 19.00

Месца: збор ля амбасады Швецыі, вул. Рэвалюцыйная, 15, Мінск

Мінск Роўна 100 год таму ў Беларусі з’явілася першая нацыянальная шматпрофільная навуковая ўстанова — Інбелкульт. Яе стваральнікі — сапраўдныя рок-зоркі свайго часу ў галіне гісторыі, мовазнаўства, геаграфіі, літаратуры.

Аб чым яны марылі? Што даследавалі? Дзе працавалі, а галоўнае, якія сённяшнія адрасы Мінска захоўваюць памяць аб тых людзях і падзеях?

Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні вы знойдзеце на экскурсіі.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам.

Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ