Шпацыр «БХД у Вільні» з Паўлам Севярынцам у Вільні

16.05.2026 16:00 - 18:00 Вострая Брама (Aušros Vartų g. 14) Бясплатнае
У суботу, 16 траўня, у Вільні ладзяць шпацыр «БХД у Вільні» з удзелам Паўла Севярынца.

Прапанюць пашпацыраваць па віленскіх адрасах і даведацца шмат цікавостак пра дзейнасць і асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі міжваеннага перыяду.

На 2026 год прыпадае даволі шмат 100-гадовых юбілеяў, звязаных з БХД ў Вільні:

  • беларускай друкарні імя Францішка Скарыны, якая сталася ці не самай паспяховай у міжваеннай Вільні;

  • Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) — культурна-асветніцкай арганізацыі, якая стварала дзясяткі культурніцкіх асяродкаў (колаў) па ўсёй Заходняй Беларусі;

  • БХД як уласна партыі.

Да таго ж, 6 траўня споўнілася 100 год з дня спачыну вядомага ксяндза і паэта Казіміра Сваяка, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысціянска-дэмакратычнага руху. Ягоны брат Альбін Стаповіч доўгі час быў у кіраўніцтве БХД.

Удзел — вольныя данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Зміцер Бартосік у Варшаве

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Vyraj (Aleja Armii Ludovej, 12)

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

27.06.2026 (15:00 - 22:00) сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ