Шпацыр «Менск новапакутнікаў» у Мінску

31.05.2022 18:30 - 20:00 ------------ данаты

31 траўня «Арт-Вандроўня» запрашае на шпацыр «Менск новапакутнікаў» з праваслаўнай экскурсаводкай Таццянай Хамянковай.



Дата: 31 траўня

Час: 18.30

Месца: будзе паведамлена ўдзельнікам асабіста

Вандроўка прысвячаецца гадавіне спачыну протаіерэя Фёдара Крываноса, кандыдата багаслоўя, даследчыка гісторыі праваслаўнай царквы ў Беларусі першай паловы ХХ ст.

Падчас вандроўкі вы апынецеся ў Менску канца ХIX — сярэдзіны ХХ ст. Даведаецеся пра гісторыю тых храмаў, манастыроў, установаў духоўнага ведамства, якіх сёння сёння ўжо няма.

Пазнаёміцеся з лёсамі менскіх студэнтаў, выкладчыкаў, службоўцаў, святароў, вязняў, якіх сёння мы ўшаноўваем як праваслаўных святых. У прыватнасці ўзгадаеце імёны 25 навапакутнікаў з Сабору беларускіх святых: айца Уладзіміра Зубковіча, архімандрыта Серафіма (Шахмуця), айца Уладзіміра Хіраскі ды іншых.

Вандроўка за ахвяраванні.
 

Рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 ля гатэля «Тураў+»

Развітанне з летам у Азярцы

29.08.2026 (13:00 - 21:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ