Шпацыр «Музыка і муза Станіслава Манюшкі» ў Вільні

04.05.2025 15:00 - 17:00 ------------ данаты

 

У нядзелю, 4 траўня, у Вільні ладзяць шпацыр «Музыка і муза Станіслава Манюшкі», распрацаваны сумесна з праектам ULegend.





Станіслаў Манюшка
 — мабыць, адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных опер двух народаў — беларускага і польскага.


Падчас шпацыру:

 

  • заглыбіцеся ў культурнае жыццё Вільні сярэдзіны XIX стагоддзя,
  •  пройдзецеся па адрасах, звязаных з жыццём і творчасцю Манюшкі,
  • даведаецеся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасць,
  •  згадаеце сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго з якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня.


Пасля ці падчас вандроўкі будзе шанец таксама пачуць цудоўную музыку Станіслава Манюшкі.


Удзел — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ