Шпацыр па могілках Росы з Аляксеем Ластоўскім у Вільні

21.04.2025 14:00 - 16:00 ля галоўнай ўваходнай брамы могілак Росы з боку Rasų g. вольныя ахвяраванні



У панядзелак, 21 красавіка, беларусаў Вільні клічуць на шпацыр па могілках Росы ад вядомага даследчыка, вандроўніка і музеязнаўцы Аляксея Ластоўскага.





Шпацыр прысвечаны 170-годдзю стварэння Віленскага музея старажытнасцяў.

Згадаюць вядомага археолага, гісторыка, калекцыянера графа Яўстаха Тышкевіча, які стаў заснавальнікам навуковай археалогіі ў літоўска-беларускім Краі. Справай яго жыцця стала стварэнне Віленскага музея старажытнасцяў.

Падчас шпацыру па некропалі адновіце панараму жыцьця Вільні сярэдзіны ХІХ стагоддзя, узгадаеце кола аматараў гісторыі і пісьменнасці, хто адчайна спрабаваў захаваць культурную аўтаномію Краю пад расейскім імперскім ціскам.


Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраванні. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Героі беларускіх казак, міфаў і легенд» у Віцебску

31.01.2025 16:00 - 20.04.2025 18:00 музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр-т Фрунзэ, 13)

MANDZIK у Кракаве

19.04.2025 (20:30 - 22:00) Sojka Bar (ul. Kalwaryjska 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ