Сімфанічная казка Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”

15.10.2017 14:00 - 14:00 Палац культуры прафсаюзаў (Пр. Незалежнасці, 25) ад 7 рублёў

Музычны Дом “Класіка” з радасцю запрашае вас на серыю займальных класічных канцэртаў для ўсёй сям’і ў некласічным фармаце – на інтэрактыўныя імпрэзы з сімфанічным аркестрам, якія будуць знаёміць слухачоў з музычнымі інструментамі, музыкай і кампазітарамі ў лёгкай, займальнай форме.

Музычны Дом “Класіка” разам з Музычным тэатрам “Галерэя” запрашаюць у Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў  15 кастрычніка  на Сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”, якая адбудзецца пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Аляксандр САСНОЎСКІ. Рэжысёр і расказчык – Аляксандр МАРЧАНКА.

Фантазійны твор для дзяцей Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” напісаны яшчэ ў 1936 годзе, але праз гады ён не страціў сваёй актуальнасці і па сёняшні дзень гучыць ва ўсім свеце, у 2004 годзе казка атрымала ў сваёй аўдыёверсіі прэмію “Грэмі”, а ў 2006 годзе мультфільм па творы – прэмію “Оскар”! Сімфанічную казку “Пеця і воўк” выконвалі ва ўсіх магчымых формах і жанрах па ўсім свеце – Лондане, Парыжы, Маскве і Нью-Йорку: джазавы арганіст, рок і фольк-выканаўцы, таксама існуе парадыйная версія на сінтэзатарах і акардэоне, кантры-версія і нават іграў джазавы аркестр. Расказчыкамі былі такія знакамітасці як Наталля Сац, Леанард Бернстайн і Дэвід Боўі.

15 кастрычніка “Пеця і воўк” Сяргея Пракоф’ева ў Мінску прагучыць па-беларуску.

Таксама ў імпрэзе вы пачуеце любімыя творы для дзяцей Моцарта, Гайдна і Штрауса, якія можна не толькі слухаць, але і ўдзельнічаць разам з аркестрам у іх выкананні!

Працягласць імпрэзы : 60 хвілін

Узрост: 6 – 13 год

Кошт квіткоў:  7,8,9,10 рублёў

Набыць квіткі:

  1. http://afisha.bycard.by/performance/nteraktynyya_mprezy_z_arkestram_dlya_sey_syam#session=425748
  2. http://smsbilet.by/catalog/children/smfanchnaya-kazka-pecya-vok-1.html
  3. http://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/klassika/nteraktynaja-mpreza-z-smfanchnym-arkestram-dlja-sej-sjam-226378/

Тэлефон для даведак: 8029-2-366-166           Каса:  8017- 327-01-79, 8029-136-75-81


Вам можа быць цікава

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 13:30 - 18.05.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

22.05.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ