У сераду, 29 красавіка, у Лондане адбудзецца сімпозіум у гонар 90-годдзя з дня нараджэння Веры Рыч — ангельскай паэткі, публіцысткі, перакладчыцы ўкраінскай і беларускай літаратуры на ангельскую мову.
Вера Рыч стварыла першую і дагэтуль найлепшую анталогію беларускай паэзіі ў ангельскім перакладзе «Like Water, Like Fire».
Сімпозіум аб’ядноўвае навукоўцаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў і тых, хто ведаў яе асабіста, каб паразважаць над спадчынай Веры Рыч.
Праз акадэмічныя дыскусіі, літаратурныя разважанні і асабістыя ўспаміны мерапрыемства даследуе яе ўклад ва ўкраінскія і беларусісцкія даследаванні, перакладчыцкую практыку і міжкультурны дыялог.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.