Славамір Мрожак. П’есы і апавяданні. Сустрэча з цыкла "Санаторый пад клепсідрай"

23.02.2021 18:00 - 19:00 старонка Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку Бясплатнае

23 лютага адбудзецца чарговая сустрэча з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”, якая будзе прысвечана творчасці Славаміра Мрожака (1930-2013) - аднаго з найбуйнейшых і самых знакамітых у свеце польскіх літаратараў ХХ ст.

  • Асноўныя тэмы размовы:
  • Жыццё і творчы шлях Славаміра Мрожака.
  • Ад карыкатуры і журналістыкі да прозы і драматургіі.
  • Ці можна быць свабодным творцам у несвабоднай краіне?
  • Крах сацыялістычных ілюзіяў: аўтар як “разбітае люстэрка скалечанай рэальнасці”.
  •  “Шызафрэнічны” свет, дзе слова і рэч разышліся канчаткова.
  • Традыцыі гумарыстычнай літаратуры ў апавяданнях пісьменніка.
  • П’есы Мрожака – польская версія еўрапейскага “тэатра абсурду”.
  • Тэма страху перад уладай і ператварэнне героя ў марыянетку.
  • Правінцыйны герой у Вялікім Свеце.
  • Парадокс і гратэск у паэтыцы аўтара.
  • Мрожак як сатырык ды іронік, авангардыст і постмадэрніст.
  • Тэксты класіка як вечная крыніца цытатаў і мемаў.
  • Беларускія пераклады Мрожака.
  • П’есы драматурга на польскай і беларускай сцэне.

 Госці - Марына Шода, перакладчыца, і  Вячаслаў Ракіцкі, беларускі пісьменнік, мастацтвазнавец, тэатральны і кінакрытык, сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага кіно, перакладчык, журналіст.

Мадэратар Андрэй Хадановіч.

Прамы эфір у аўторак 23 лютага а 18-ай на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку

Падпісацца на падзею ў FB

Вам можа быць цікава

Ноч музеяў у Гомелі

23.05.2026 (19:00 - 22:30) палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Беларускі вясновы пікнік у Бостане

24.05.2026 (12:00 - 15:00) Pequitside Farm (79 Pleasant Street)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ