СМІ і актывісты Бабруйска: як супрацоўнічаць эфектыўней? Сустрэча прэс-клуба ў Бабруйску

09.11.2017 18:30 - 18:30 Крэатыўная прастора “1387” (Бабруйск, вул. Чонгарская, 54) Уваход вольны

Здавалася б, што задача СМІ – асвятляць як мага больш падзеяў. Але часам незаслужана абмінаецца ўвагай дзейнасць грамадскіх актывістаў, якія займаюцца вырашыэннем важных грамадскіх і сацыяльных праблемаў. Праз недахоп інфармацыі многія грамадскія ініцыятывы  застаюцца па-за ўвагай кожнага з нас. З іншага боку, самі актывісты далёка не заўсёды могуць так падаць інфармацыю, каб зацікавіць ёй журналістаў і блогераў.

Як змяніць гэтую сітуацыю? Якім чынам грамадскім актывістам зацікавіць сваёй дзейнасцю тых, хто піша, а медыям – убачыць сярод вялікай колькасці падзеяў сапраўды значную сацыяльную з’яву, якая з дапамогай СМІ можа і павінна выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць журналістаў, блогераў і грамадскіх актывістаў Магілёўшчыны абмеркаваць гэтыя важныя пытанні і разам знайсці магчымыя рашэнні на сустрэчы прэс-клуба, якая адбудзецца 9 лістапада ў Бабруйску.

Сустрэча ладзіцца дзеля дыялогу і лепшага разумення паміж тымі, хто актыўна займаецца вырашэннем грамадсказначных праблем, і тымі, хто сілай слова можа дапамагчы так данесці інфармацыю, каб зацікавіць шырокае кола жыхароў.

Абмеркаваць поспехі і памылкі, падзяліцца парадамі і “фішкамі”, падказаць шляхі эфектыўнага супрацоўніцтва дапамогуць тыя, хто мае за плячыма не адзін паспяховы прыклад такога супрацоўніцтва:

Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;

Дзмiтрый Ляпейка (Магілёў), вядучы рэдактар інтэрнэт-рэсурса IA “Магілёўскія ведамасці”;

Алег Дзьячкоў (Магілёў), старшыня рэгіянальнага аддзялення Таварыства беларускай мовы, экскурсавод.

Мадэратар нашай сустрэчы – Наталля Халанская, журналістка, грамадская актывістка, саўладальніца крэатыўнай прасторы 13:87

Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы,абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму!

Вы – журналіст ці блогер, і грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямную інфармацыю ці нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, як пісаць так, каб гэта Вас зачапіла.

Досвед мінулых сустрэчаў паказаў, што меркаванне кожнага ўдзельніка важнае і не застаецца па-за ўвагай.

Каб узяць удзел у сустрэчы, калі ласка, пакіньце анлайн-заяўку да 8 лістапада ўключна:

Сустрэча адбудзецца 9.11.2017 а 18:30

Крэатыўная прастора 1387

Бабруйск, Чонгарская, 54.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да магілёўскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрыя Стукалава: +37529 319-93-09, jstukalov@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

28.03.2025 16:00 - 04.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

28.03.2025 18:00 - 04.05.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ