Сольны канцэрт Re1ikt у Гомелі

03.04.2019 08:00 - 17:00 Рэстарацыя "Rasskazov" (вул. Кірава, 90а) ад 18 рублёў

Re1ikt зайграе ўсе хіты ў рэстарацыі Rasskazov 14 красавіка.

Зараз гурт працуе над новым альбомам, але адмыслова для гамельчукоў выканае найлепшыя кампазіцыі з альбомаў “Клініка” і “Рэкі прабілі лёд”, на стварэнне якіх музыкі натхніліся, калі жылі ў горадзе над Сожам. Прагучаць песні “Брудная дзяўчына”, “Тры хвіліны” і іншыя.

За сваю гісторыю каманда дала безліч канцэртаў, выступіла на шматлікіх фэстах у Беларусі і за яе межамі, але ўдзельнікі Re1ikt ніколі не забываліся пра тое, што станаўленне гурта адбывалася менавіта ў Гомелі, таму заўсёды радыя выступіць тут.

Re1ikt – гурт, які быў заснаваны ў Светлагорску, пасля яго ўдзельнікі пераехалі ў Гомель, а потым у Мінск. Музыкі спалучаюць сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калектыў выкарыстоўвае рэдкія духавыя і перкусійныя інструменты, а таксама незвычайныя гітарныя эфекты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

Адметная музыка Re1ikt неаднаразова адзначана ўзнагародамі ў Польшчы (сярод якіх Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі Rockowisko Hajnowka, Гран-пры фестываля Jesien Bardow, Гран-пры фестываля Wschodni Horyzont) і Беларусі («Лепшы рок-альбом», «Прыз народных экспертаў», «Прыз штатных экспертаў» – прэмія Experty.by; “Артыст года”, “Альбом года” – прэмія Rock Profi; і інш.) Акрамя калектыў выступаў ва Ўкраіне, Літве, Расіі.

Што: Сольны канцэрт Re1ikt

Дзе: Рэстарацыя RASSKAZOV (вул. Кірава, 90а)

Дзверы/ Пачатак: 19:00/19:30

Квіткі:

12р – першыя 50  (Рэстарацыя RASSKZOV (вул. Кірава, 90а) , Бар “Грыль Хаус” (вул. Кірава, 35))

18 р – астатнія

24р — у дзень канцэрта на ўваходзе

Квіткі анлайн тут

Інфалінія і дастаўка білетаў: +37525-6473148


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Шпацыр па Ластавіцкіх могілках у Гданьску

02.11.2025 (10:30 - 12:30) Ластавіцкія могілкі (вул. Ластавіцкая)

Хор "Transitus" выканае Рэквіем Казлоўскага ў Мінску

02.11.2025 (14:00 - 15:30) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ