«Спаляць ці выкінуць?». Сустрэча з Юляй Цімафеевай і Альгердам Бахарэвічам у Франкфурце

30.06.2023 18:00 - 20:00 Erlebenskirche St. Johannes (Am Wiesenhof 76a) Бясплатнае

30 чэрвеня ў Франкфурт завітаюць Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева, вядомыя беларускія літаратары, якія цяпер жывуць і працуюць над новымі кнігамі ў швайцарскім Цугу.



Дата: 30 чэрвеня 2023

Час: 18:00

Месца: Erlebenskirche St. Johannes, Am Wiesenhof 76a, 60529 Frankfurt-Goldstein



У праграме імпрэзы:


размова пра тое, што баліць, і пра тое, што дае надзею;

дыскусія пра Беларусь і Нямеччыну;

чытаньні новых твораў і прэзэнтацыя нядаўна выдадзеных кніг.

Альгерд Бахарэвіч раскажа пра забаронены раман «Сабакі Эўропы» і прадставіць свае апошнія кнігі па-беларуску і па-нямецку.


Юля Цімафеева прачытае свае новыя і старыя вершы і прэзэнтуе двухмоўную паэтычную фотакнігу «Мінск. Горад, якога мне не стае».


На сустрэчы можна будзе набыць кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы» і «Плошча Перамогі» ды «Воўчыя ягады» і «Мінск. Горад, якога мне стае» Юлі Цімафеевай. Колькасьць асобнікаў абмежаваная.

Пра аўтараў.

Альгерд Бахарэвіч — беларускі пісьменьнік. Аўтар больш чым 20 кніг прозы і зборніка вершаў. Кнігі Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на нямецкую, ангельскую, францускую, польскую, расейскую мовы. Паводле рамана «Сабакі Эўропы» Беларускім Свабодным тэатрам пастаўленая п’еса, якая цягам 2022-23 гадоў паказвалася на найбуйнейшых сцэнах сьвету. Незалежная трупа «Купалаўцы» паставіла паводле раману спэактакль «Гусі. Людзі. Лебедзі» ў Польшчы. Раманы «Сабакі Эўропы» і «Апошняя кніга пана А.» забароненыя ў Беларусі судовым рашэньнем і ўнесеныя ў Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ляўрэат прэміі «Кніга году» (Беларусь), прэміі Эрвіна Піскатара (Нямеччына), прэміі Ангельскага ПЭНУ. З канца 2020 году разам з жонкай, літаратаркай Юляй Цімафеевай, жыве ў эміграцыі ў Аўстрыі, Нямеччыне і Швайцарыі.

Юля Цімафеева — паэтка і перакладчыца. Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі, паэтычнай фотакнігі «Мінск. Горад, якога мне не стае», а таксама «Мінскага дзёньніка», у якім апісвае асабісты досьвед жыцьця ў пратэсным Менску 2020-га. Кнігі Юлі Цімафеевай перакладзеныя на нямецкую, ангельскую, польскую, швэдзкую, нідэрляндзкую мовы. У 2022 годзе ў ЗША выйшла яе кніга «Motherfield». Перакладае на беларускую мову паэзію з ангельскай, нямецкай, украінскай і іншых моў, з нарвэскай мовы — дзіцячыя кнігі. Ляўрэатка перакладчыцкай прэміі Карласа Шэрмана.


Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ