Спектакль «1,8 м» пра беларускіх палітвязняў у Празе

18.10.2022 - 19.10.2022 20:00 - 22:00 тэатр «Nová Scéna» (Národní 1393) 390 крон

18 і 19 кастрычніка, у аўторак і сераду, Новы тэатр з Варшавы грае ў межах тэатральнага фестывалю «Пражскія скрыжаванні» спектакль «1,8 м» драматурга і рэжысёра Івана Вырыпаева.



Дата: 18 і 19 кастрычніка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: тэатр «Nová Scéna», Národní 1393, Прага 


1,8 м — менавіта столькі плошчы даводзіцца на аднаго зняволенага ў беларускіх турмах. Спектакль заснаваны на тэкстах, якія палітвязні агучвалі ў судах і пісалі ў лістах родным.

Як цяпер жывуць людзі, якія сядзелі ў турме за выказванне свайго меркавання? Як атрымалася, што пасярод Эўропы парушаецца закон?

Спектакль граюць беларускія ды польскія акцёры на польскай, беларускай, расейскай і чэшскай мовах з ангельскімі субтытрамі.

Пасля кожнага спектакля адбудзецца сустрэча з творцамі — на расейскай мове з перакладам на чэшскую.

Квіткі коштам 390 крон яшчэ можна набыць па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-клас па каліграфіі ў Мінску

31.03.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

TEDxUlicaMińska ў Варшаве

18.04.2026 (12:00 - 14:00) B’Fort (Racławicka 99/будынак 07)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ