Спектакль "Бежанцы 1915" у Беластоку

11.02.2026 18:00 - 19:30 Uniwersyteckie Centrum Kultury i Nauki, (ul. Ciołkowskiego 1N) 40 злотых

11 лютага, у сераду, у Беластоку граюць спектакль "Бежанцы 1915".


Спектакль "Бежанцы 1915" – гэта кранальная і праўдзівая гісторыя пра адно з найбуйнейшых прымусовых перасяленняў XX стагоддзя.

Ён заснаваны на кнізе журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымакі-Онішк "Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy".

Пастаноўка перанясе вас у 1915 год, калі сотні тысяч жыхароў усходняй Польшчы былі вымушаныя пакінуць свае дамы і выехаць у невядомае – углыб Расійскай імперыі.

Асабісты досвед стваральнікаў надае спектаклю глыбокую эмацыйную сілу і робіць яго не толькі гістарычнай рэканструкцыяй, але і разважаннем пра тое, што значыць страціць радзіму і працягваць жыць, памятаючы свае карані.

Працягласць - 60 хвілін.

Вытворца - BY Театр.

Рэжысёр - Андрэй Новік.

Ролі выконваюць Марыя Чыквін, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Алекс Сапрыкін.

Квіткі коштам 40 злотых поўны, 30 злотых ільготны бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ