Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

25.07.2026 16:00 - 17:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае

 

У суботу, 25 ліпеня, у дворыку Барака Культуры адбудзецца дзіцячы спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» паводле кнігі Сары Лундберг «Віта Белая Крэска». 



Вас чакае падарожнае відовішча, якое пачынаецца ў бясконцых прасторах мільярдаў зорак, праходзіць праз усе дзівосныя месцы нашай планеты: горы, палі, пусткі, моры, джунглі і заканчваецца ў ўтульным акне дома. 

Напрыканцы юных гледачоў чакае інтэрактыўная мастацкая частка — яны самі змогуць стварыць новае падарожжа для Віты, у якім будуць прадстаўлены гарады і іх жыхары. 

Выступаюць Наталля Ляванава і Алена Гіранок. 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ