Спектакль «Еду ў Магадан» па кнізе Ігара Аліневіча ў Брне

12.05.2022 19:30 - 21:00 Terén — Sklepní scéna (Zelný trh 9) Бясплатнае

12 траўня ў чэшскім Брне граюць спектакль «Еду ў Магадан: не вер, не бойся, не прасі» па кнізе палітвязня Ігара Аліневіча.



Дата: 12 траўня

Час: 19.30 (час мясцовы)

Месца: Terén — Sklepní scéna CED, Zelný trh 9, Брно

Напісаная ў турме кніга «Еду ў Магадан» выйшла ў 2013 годзе, калі Ігар Аліневіч адбываў пакаранне па палітычных матывах па «справе анархістаў». Пра ўсё, што адбывалася з ім за кратамі, Ігар Аліневіч напісаў і здолеў перадаць на волю кнігу-дзённік.

У 2013 годзе Ігар атрымаў галоўную ўзнагароду за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні, і стаў першым лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча.

Прыбытак з паказу будзе пераведзены на дапамогу беларускім палітвязням.


Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ