Спектакль "I'm the heir" у Вільні

12.03.2026 18:30 - 19:30 ЕГУ (скляпенні) (Savanorių pr. 17) Бясплатна

У чацвер, 12 сакавіка, студэнты праграмы "Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра" Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашаюць на спектакль "I'm the heir".


Спадчына Старажытнай Грэцыі - падмурак еўрапейскай цывілізацыі.

Што з гэтага праз 2500 год жыве і адгукаецца ў нас?

О, уважце, грамадзяне!

Дэмакратыя, філасофія, тэатр, міфы, паэтыка, Алімпійскія гульні, грэцкая салата, красоўкі "Nike", крама "Pandora", ідэі гармоніі, чалавекацэнтрызму, лагічнага мыслення - ці марафон на кардыятрэнажоры?

І дзе ў гэтым усім - мы?

Нашчадкі элінаў выйдуць на падмосткі са спектаклем "I'm the heir", заснаваным на асабістых эсэ акцёраў, дзе яны шукаюць сваю сувязь з антычным светам.

Ды не згасне дух Дыёніса! Ды не бяднее дух запытання!

Рэжысёр - Аляксандр Марчанка.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас па ляльках «Падарожніца» ў Гомелі

02.05.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Кніжны клуб з тоні лашдэн у Варшаве

16.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ