Спектакль «Мамы. Песня ваеннага часу» ў Берліне

17.02.2024 - 18.02.2024 19:30 - 19:30 Maxim Gorki Theater (Am Festungsgraben 2) ад 12 еўра


 Гэтымі выходнымі, 17 і 18 лютага, у Берліне граюць спектакль Марты Гурніцкай «Мамы. Песня ваеннага часу».




Дата: 17 і 18 лютага

Час: 19.30 і 18.00 адпаведна (час мясцовы)

Месца: Maxim Gorki Theater, Am Festungsgraben 2, Берлін


 Яны выжылі. Яны ўцякаюць ад вайны і пераследу, сведкі гвалту і бамбёжак. Жанчыны з Украіны і Беларусі, якія цяпер жывуць у Польшчы і хочуць разам стаяць і выступаць на сцэне. 

Яны выкарыстоўваюць сілу свайго голасу, каб назваць тое, для чаго няма слоў. Яны хочуць быць пачутымі не як ахвяры, а як гераіні ўласных гісторый. 

На аснове традыцыйных украінскіх абрадавых спеваў яны шукаюць новы абрадавы харавы голас. 

Іх спеў становіцца абвінавачваннем, просьбай і перасцярогай для нас і для ўсіх людзей у Еўропе. 

Спектакль ідзе на польскай, украінскай, беларускай мовах з нямецкімі субтытрамі.

Граюць: Кацярына Алейнікава, Святлана Берастоўска, Паліна Дабравольска, Катажына Яжніцка, Эва Канстанцяк, Ліза Казлова, Анастасія Кулініч, Наталля Мазур, Дар’яй Новік, Паліна Шкляр, Алена Зуй-Вайцяхоўская і іншыя.


Квіткі коштам ад 12 да 33 еўра бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ