Спектакль «Мая мама ў турме» ў Варшаве

22.02.2025 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

 

У суботу, 22 лютага, у Варшаве граюць спектакль «Мая мама ў турме».





Ён пастаўлены паводле кнігі Вольгі Вялічка пра жыццё, мары і казкі дзяцей палітвязняў.

Два гады таму псіхалагіня Вольга Вялічка, якая працуе з дзецьмі палітзняволеных, пачала збіраць апавяданні аб тым, як яны перажылі гэты складаны этап — спачатку ператрусы дома, потым затрыманне бацькоў, прычым часам абодвух, і іх заключэнне.

Дзеці расказвалі, якія ім сняцца сны і якія яны прыдумляюць казкі, каб перажыць траўму, а яшчэ — пра што яны мараць.

Іх досвед параўноўваецца ў спектаклі з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных у савецкі час у жаночым лагеры АЛЖЫР (Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы, які існаваў да 1953 года ў Казахстане).

Былыя акторы Гродзенскага драматычнага тэатра, якія пасля пратэстаў былі вымушаны пакінуць Беларусь, разам з калегамі са Старога Віленскага тэатра паставілі на аснове кнігі спектакль.

У пастаноўцы задзейнічаны дзеці, якія займаюцца ў тэатральнай школе «Разам» і таксама не могуць вярнуцца на радзіму.

Рэжысёрка — Наталля Лявонава.

Спектакль ідзе на беларускай мове з перакладам на польскую мову субтытрамі.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Дзень сярэднявечнай культуры ў Лідскім замку (6+)

29.08.2026 (10:00 - 22:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ