Спектакль «Наш дружны 12 «А»» ў Вільні

30.05.2026 19:00 - 20:00 Mroj-hall teatras (Gedimino pr. 28) Бясплатнае
У пятніцу і суботу, 29 і 30 траўня, тэатр VARTA прэзентуе ў Вільні новую пастаноўку «Наш дружны 12 «А»».

  • Ці гулялі вы калі-небудзь у «чорны стул»?
  • А што можа адбыцца ў самым дружным класе, калі пачаць гульню «скажы праўду»?

Вас чакае гісторыя пра сяброўства, шчырасць, падлеткаў і тое, што адбываецца, калі сакрэты выходзяць на паверхню.

У спектаклі іграюць маладыя акторы - удзельнікі тэатральнай школы VARTA, юныя эмігранты з Беларусі і Украіны ва ўзросце ад 13 да 20 гадоў.

Працягласць — 1 гадзіна.

Мова спектакля — руская.

VARTA — тэатр, створаны пры аднайменнай тэатральнай школе ў Вільні пад кіраўніцтвам беларускай актрысы і рэжысёркі Наталлі Лявонавай.

Уваход вольны. Па жаданні можна будзе пакінуць данат у падтрымку маладых актораў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы

28.05.2026 12:00 - 31.05.2026 18:00 стадыён PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ