Спектакль «Ордэн белай мышы» ў Варшаве

01.11.2024 - 03.11.2024 19:00 - 21:00 Scena Chmielna (Nowy świat 27A) ад 95 злотых



1, 2 і 3 лістапада ў Варшаве адбудзецца паказ казкі-прытчы «Ордэн Белай Мышы» — тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.





Дата: 1, 2 і 3 лістапада

Час: 19:00 (час мясцовы)

 Месца: Klub Scena Chmielna, Nowy świat 27A, Варшава 




Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. 

Гэта размова пра час і пра сябе. У цэнтры пастаноўкі — вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. 

Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? 

Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў. 




Квіткі коштам ад 95 злотых бярыце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Баль вяргіняў» у Залессі

22.08.2026 (17:00 - 20:00) ------------

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ