Спектакль-паглыбленне «Вераскавы мёд» у Варшаве

24.09.2022 - 25.09.2022 15:00 - 18:00 TR Warszawa (Marszałkowska 8) 15 злотых

24 і 25 верасня беларускі «Team Theatre» ставіць у Варшаве спектакль «Верасовы мёд» у тэхніцы паглыблення па матывах балады Р. Л. Стывенсана.



Дата і час:

24 верасня ў 15.00 17.00;

25 верасня ў 15.00 і 17.00 (час мясцовы)

Месца: TR Warszawa, Marszałkowska 8, Варшава


Падчас спектакля гледачам завязваюць вочы, і яны ўспрымаюць тое, што адбываецца, з дапамогай слыху, нюху і дотыку, а невідушчыя гледачы могуць пагрузіцца ў атмасферу нароўні з усімі.


Узроставы цэнз — 14+.

Аўтарка п’есы — Ульяна Міхальцова.

Рэжысёр — Андрэй Бардухаеў-Арол.

Выканаўцы: Андрэй Бардухаева-Арол, Алеся Бардухаева-Арол, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Вольга Калакольцава.


Квіткі коштам 15 злотых можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ