Спектакль Паліны Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет і ён будзе мне замест мяча» ў Празе

21.09.2023 20:00 - 21:00 Divadlo X10 (Charvátova 39/10) 300 крон

У чацвер, 21 верасня, у Празе у межах Festival příští vlna пакажуць спектакль беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет і ён будзе мне замест мяча».



Дата: 21 верасня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Divadlo X10, Charvátova 39/10, Прага 


Танцавальна-драматычная астаноўка заснаваная на тэксце ананімнага аўтара і на асабістым досведзе беларускіх творцаў з падаўленнем пратэстаў і наступнай ліквідацыяй культурнага жыцця ў Беларусі.


 «Спектакль — пра эміграцыю, пошук сябе і захаванне ўнутранай хатняй хіміі. Пра пошук бяспечнай прасторы, яе будаўніцтва і нараджэнне. Пра жанчыну, яе натуру, гатоўнасць схавацца і адкрытасць, сэнс быць разам», — кажа спадарыня Паліна. 


Квіткі коштам 300 крон можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ