Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Празе (5+)

27.04.2024 11:00 - 12:00 Studio Citadela (Klimentská 1210/16) ад 500 крон


27 красавіка, у суботу, Света Бень грае ў Празе спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва».






Дата: 27 красавіка

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Studio Citadela, Klimentská 1210/16, Прага 



Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя. 


Гэта гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі. 

У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай. 

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень. 

Музыка — Лёня Башаркевіч. 

Працягласць — 1 гадзіна. 

Спектакль ідзе на рускай мове. 



Квіткі коштам 500 крон для дзетак ці 900 крон за дзіця і аднаго дарослага можна набыць па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

13.04.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ