Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Вене (5+)

28.04.2024 11:00 - 14:00 Tunnel Vienna Live (Florianigasse 39) ад 25 еўра
 


28 красавіка, у нядзелю, Света Бень грае ў Вене спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва». Будзе два паказы!





Дата: 28 красавіка

Час: 11.00 і 13.00 (час мясцовы)

Месца: Tunnel Vienna Live, Florianigasse 39, Вена 



Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.



Гэта гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. 

Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.


У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай. 

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень. 

Музыка — Лёня Башаркевіч. 

Працягласць — 1 гадзіна. 

Спектакль ідзе на рускай мове. 



Квіткі коштам 25 еўра можна набыць па спасылцы (ёсць яшчэ льготныя па 45 еўра для аднаго дарослага і аднаго дзіцяці). На ўваходзе будзе 28 еўра.







Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

06.03.2026 (17:30 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ