Спектакль «Тры парсючкі на вайне» ў Мюнхене

06.02.2025 - 09.02.2025 20:00 - 17:00 тэатр HochX (Entenbachstraße 37) 30 еўра


 У чацвер, суботу і нядзелю, 6, 8 і 9 лютага, у Мюнхене граюць спектакль Кейтлін ван дэр Маас і Лены Гарэлік «Тры парсючкі на вайне».




Спектакль, заснаваны на дакументальных матэрыялах, разгортваецца ў правінцыйным лялечным тэатры Беларусі ў першыя месяцы вайны ва Украіне. 

Карыстаючыся сродкамі дакументальнага тэатра і лялечнага тэатра, Кейтлін ван дэр Маас і Лены Гарэлік разглядаюць бягучую палітычную сітуацыю ў трох дзяржавах — Беларусі, Украіне і Расіі, а таксама разважаюць пра заняпад мастацкай сцэны падчас дзяржаўнага тэрору ў Беларусі.

 У суботу, 8 лютага, пасля спектакля плануецца дыскусія пра існаванне мастацва ва ўмовах аўтарытарызму.


Мова спектакля — нямецкая з беларускімі субтытрамі. 


Квіткі коштам 30 еўра поўны, 20, 10 і 6 еўра льготныя бярыце па спасылцы




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ