Спектакль «Зэкамерон» у Даўгаўпілсе

03.06.2025 18:30 - 20:00 Daugavpils teātris Lielā zāle (Rīgas iela 22 A) 10 еўра



 Трэцяга чэрвеня, у аўторак, ў межах тэатральнага фэста каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Даўгаўпілсе спектакль «Зэкамерон» паводле твораў Максіма Знака.






Гэта спектакль, які балансуе на мяжы рэальнасці і абсурду. Смех скрозь слёзы, трагікамічныя гісторыі, дзе суровая рэчаіснасць ператвараецца ў тэатр жыцця.

Гэта пра тое, як людзі знаходзяць сілы жартаваць нават там, дзе, здаецца, жартаў не засталося.

Максім Знак асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Бо не пабаяўся скарыстацца сваім правам на ўдзел у палітычным жыцці краіны. Ён напісаў свой «Зэкамерон» у камеры папярэдняга зняволення.

Купалаўцы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з Уладзімірам Пугачам маюць гонар спрычыніцца да творчасці Максіма і падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.


Квіткі коштам 10 еўра набывайце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ