Спектакль «Жывот» ад Тэатра «Эмігрант» у Познані

27.07.2024 21:00 - 23:00 дворык Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае


У суботу, 27 ліпеня, тэатр «Эмігрант» грае ў Познані спектакль «Жывот» на трох мовах — украінскай, беларускай і польскай.






Дата: 27 ліпеня

Час: 21.00 (час мясцовы)

Месца: дворык Barak Kultury, Al. Marcinkowskiego 21, Познань 




Гэта гісторыя пра перажыванні, якія суправаджаюць жанчын на розных этапах жыцця.

Спектакль закранае традыцыі, міфалогію і абрады, звязаныя з рознымі этапамі жыцця жанчын — ахоўніц роду і дрэва жыцця. 

У спектаклі выкарыстоўваюцца нацыянальныя строі і традыцыйныя вышываныя ручнікі, прывезеныя з Украіны. 

Важнай часткай дэкарацый з’яўляецца лялька-мотанка — старажытны абрадавы сімвал дома, роду і ўрадлівасці. 



Рэжысёрка — Вольга Грыгораш

У ролях: Анастасія Радкоўская, Алена Варакса, Наталля Шапавал, Людміла Ерамейчук, Наталля Ахтырская, Юлія Касцючык, Ольга Грыгораш, Любоў Сідарава, Вікторыя Сідарава. 

Музыка: Ягор Забелаў, ISTNY, Varhan Folk Group, Jacque de Chiffon.



Тэатр Эмігрант — гэта творчая прастора для эмігрантаў з розных краін, створаны ў 2019 годзе ў Познані з вялікай любові да тэатра і вялікай патрэбы праявіць сябе ў чужой краіне. 



Уваход, выглядае, вольны.







Вам можа быць цікава

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ