Спектаклі пра беларусаў у выгнанні ва Уроцлаве

------------ Бясплатнае
 

У пятніцу і суботу, 21 і 22 чэрвеня, у межах III Festiwal Teatru na faktach «Rzeczy zbędne» ва Уроцлаве пакажуць два спектаклі пра беларусаў у выгнанні і пра палітвязняў.





 Дата: 21 і 22 чэрвеня

Час: 19.30 і 17.30 адпаведна (час мясцовы)

Месца: Piekarnia Żywa Kultura, ul. Księcia Witolda 62, Уроцлаў



У пятніцу, 21 чэрвеня ў 19.30, будзе спектакль Генрыка Мазуркевіча, Каці Ягоравай і Таці Лемешавай «Niesamowita słowiańszczyzna». 

Вас чакае серыя «дзіўных» сцэн, сітуацый, прызнанняў, запісаў, песень і магчымасцяў для ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.



У суботу, 22 чэрвеня ў 17.30 будзе спектакль Яны Аляксеенка, Аланы Айвары і Надзеі Шэйбак «Krokodyl»

 Гераіні п’есы не пашанцавала — яе выратавалі. Яна перажыла лагер смерці, уцякла з турмы НКВД і з рук рэлігійных фанатыкаў, пераплыла польскую мяжу. З-за гэтых перажыванняў яна забылася, што такое жыць. 

Ледзь закрытая рана пераходзіць у глыбокую траўму. Як доўга гэта можна хаваць, накрываць або заклейваць? 

Спектакль заснаваны на імправізацыі, якая разумеецца як рэакцыя цела і свядомасці акцёра на стымулы, якімі можа быць музыка, святло або сцэнічная прастора. 




Квіткі коштам 25 злотых ільготны і 35 злотых поўны бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ