Спяваем палескія песні ў Мінску!

25.11.2016 19:00 - 19:00 Прастора “Хто такі Джон Голт?” (вул. Шорная, 20) Уваход вольны

25 лістапада запрашаем усіх жадаючых спяваць палескія песні разам з аўтэнтычным калектывам “Чабатухі”. “Палескі “Спеўны сход”, у якім прыме ўдзел гэты фальклорны гурт з піншчыны, заспявае ў прасторы “Хто такі Джон Голт?”

“Асаблівасць палескіх песень заключаецца ў іх маляўнічасці, тэмбральнай насычанасці і першабытнай энергетыцы. З дапамогай такіх песен нашыя продкі падпарадкоўвалі сабе стыхіі: агонь, ваду, вецер, зямлю, – лічыць этна-спявачка і сябар “Спеўнага сходу” Ірэна Катвіцкая. – Палеская песня з яе глыбокімі прабеларускімі дыялектамі ачышчае душу і самой спявачкі, і слухачоў і пагружае ўсіх ў стан непадробнай самабытнасці, – кажа яна”.

Гурт “Чабатухі”, які дапаможа нам пагрузіцца палескую самабытнасць, вядомы не толькі на радзіме. Польша, Літва, Расія – амаль усе суседзі нашай краіны на геаграфічнай мапе чулі галасы гэтых унікальных бабуль. На “Палескім “Спеўным сходзе” і мы зачаруемся іх галасамі. І, канешне ж, як у нас заведзена, будзем спяваць песні разам. І на гадзіну майстар-класа ператворымся ў сапраўдных палешукоў.

Прыходзьце 25 лістапада: прастора “Хто такі Джон Голт?”, вул. Шорная, 20, памяшканне 1Н (цокальны паверх), Мінск.

Пачатак а 19.00.

Уваход вольны!

“Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. На “Спеўным сходзе” можа спяваць кожны чалавек. Праект дапамагае захоўваць і папулярызаваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Восеньскі салон у Мінску

18.09.2026 19:00 - 18.10.2026 17:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ