Спектакль “Пайсці і не вярнуцца” паводле аповесці Васіля Быкава

29.03.2017 19:00 - 19:00 НЦСМ (вул. Некрасава, 3) ад 7 рублёў

Запрашаем 29 сакавіка ў 19.00 у Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў на спектакль “Пайсці і не вярнуцца” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава ў выкананні тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі.

Ёй па заданні трэба перайсьці тэрыторыю ворага. Яна ідзе. Ён спяшаецца ёй на дапамогу. Сам. Без дазволу. Спяшаецца, таму што ейнае жыццё для яго найважнейшае.

Яна прымае спачатку ягоную дапамогу. Пасля –  ягоныя пачуцці. Але вайна прымушае іх выбіраць.

На што яны здольныя, каб абараніць свой выбар? Як далёка яны гатовыя пайсьці? Пайсьці… І не вярнуцца?

 

Пасля паказу  чакаем на абмеркаванні  з акторамі Дашай Парменековай і Міколай Вараб’ём і рэжысерам-педагогам Андрэем Саўчанкам.

Акторы: Дар’я Пармененкова і Мікола Варабей

(дыпломы: за прафесіяналізм – фестываль «Вільнюсская рампа», Вільня, Літва, лепшы акторскі дуэт – фестываль «Ваш Выхад» Похвістнева, Расея, лепшы студэнцкі спектакль, лепшая мужчынская і жаноцкая ролі – фестываль «Тэатрамагія», Самара, Расея, лепшая жаноцкая роля – фестываль «Тэатральны куфар», Менск, Беларусь)

Інсцэніроўка: Андрэя Саўчанкі, Дар’і Пармененковай і Міколы Вараб’я.

Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін

Рэжысер-педагог: Андрэй Саўчанка

Квіткі ад 7 рублёў, можна набыць у касе НЦСМ або анлайн.

Тэлефон для замовы квіткоў +37525 767 09 02

Наш адрас: г. Мінск, вул. Некрасава, 3.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ